VoyForums
[ Show ]
Support VoyForums
[ Shrink ]
VoyForums Announcement: Programming and providing support for this service has been a labor of love since 1997. We are one of the few services online who values our users' privacy, and have never sold your information. We have even fought hard to defend your privacy in legal cases; however, we've done it with almost no financial support -- paying out of pocket to continue providing the service. Due to the issues imposed on us by advertisers, we also stopped hosting most ads on the forums many years ago. We hope you appreciate our efforts.

Show your support by donating any amount. (Note: We are still technically a for-profit company, so your contribution is not tax-deductible.) PayPal Acct: Feedback:

Donate to VoyForums (PayPal):

Login ] [ Main index ] [ Post a new message ] [ Search | Check update time | Archives: 123[4] ]


[ Next Thread | Previous Thread | Next Message | Previous Message ]

Date Posted: 21:10:43 02/02/02 Sat
Author: Радыё Рацыя
Subject: Хаваюць праўду пра наступствы Чарнобылю

http://www.racja.pl/2002/Feb/0102kr.htm

Хаваюць праўду пра наступствы Чарнобылю

Японскія й беларускія вучоныя, дзейнасьць якіх зьвязаная з дасьледаваньнем уплыву радыяцыі на здароўе чалавека, 31 студзеня падпісалі дакумэнт аб акадэмічным супрацоўніцтве. У пагадненьні, падпісаным Гомельскім дзяржаўным мэдычным інстытутам і ўнівэрсытэтам японскага гораду Нагасакі, спэцыяльным пунктам абумоўліваецца, што, калі ў выніку іх сумесных дасьледаваньняў зьявіцца інтэлектуальная ўласнасць, дык абедзьве ВНУ будуць валодаць ёю ў роўнай ступені. Між тым, прафэсар Юры Бандажэўскі піша навуковыя працы, у якіх даводзіць шкоднасьць малых дозаў радыяцыі для здароўя людзей, - у турме, а тэмы кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў, у якіх ёсьць словы, "радыяцэзій", "малыя дозы" нават не зацьвярджаюцца.

Галіна Жарко

Унівэрсытэт Нагасакі ўжо 10 гадоў супрацоўнічае з мэдычнымі ўстановамі Гомельскай вобласьці. А з 1999 году партнэрам стаў і мэдінстытут. У мінулым годзе японцы перадалі Гомельскаму мэдычнаму інстытуту 20 кампутараў і сэрвэр, а таксама праграмнае забесьпячэньне па вучэбнай тэматыцы. У апошнія дні студзеня, з нагоды прыезду японскіх навукоўцаў, у мэдінстытуце сабралі канфэрэнцыю. У прысутнасьці вучоных, асыстэнтаў, супрацоўнікаў катэдраў цяперашні рэктар Сяргей Жаваранак сказаў, што пагадненьне, падпісанае між мэдычнымі цэнтрамі двох гарадоў, якія пацярпелі ад ядравых катастрофаў, абавязвае гамельцаў актывізаваць свае намаганьні ў галіне радыяцыйнае мэдыцыны.

У залі прысутнічала й Галіна Бандажэўская - жонка былога рэктара апальнага прафэсара Юрыя Бандажэўскага, які адбывае зараз за кратамі тэрмін зьняволеньня за хабарніцтва. Яна падзялілася ўражаньнямі аб выступленьнях рэктара й маладых дактароў навук зь Японіі. (Аднаму зь іх 30, другому - 35 гадоў.) Расказвае Галіна Бандажэўская.

Г.Б.: - И рассказывали нам на довольно примитивном уровне, что случилось у них после того, как Америка сбросила бомбы на их города. Какая патология была выявлена, какая ещё выявляется. В основном это лучевая болезнь и опухоли. На первом месте рак молочной железы. После того, как эти два доктора наук выступили, профессор Жаворонок задал очень интересный вопрос: скажите, дорогие коллеги, а чем заниматься нам в Гомеле, какие разработки проводить на территории, которая пострадала от аварии на Чернобыльской АЭС.

Галіну Бандажэўскую пытаньне закранула за жывое. Прафэсар Жаваранак лічыцца адным зь лепшых вучоных. Сёлета ён атрымаў іменную прэзыдэнцкую стыпэндыю, а таксама прэмію аблвыканкаму.

Г.Б.: - И он у японцев спрашивает, чем ему заниматься! Такой вопрос мне кажется очень странным. Если за 15 лет вы не определились и не знаете, что вам изучать, то, наверное, грош цена нашей науке.

RR: - А што адказалі заўсёды такія дыпляматычныя японцы?

Г.Б.: - А японцы сделали такие круглые глаза. Они не поняли вопрос. Но потом он вышел на трибуну и сказал, если вы считаете, что рак щитовидной железы радиационно индуцирован, вот и изучайте рак щитовидной железы.

Выступаючы ў Гомельскім мэдінсытуце, прафэсар Сюніці Ямасіці сказаў, што чарнобыльская трагедыя - гэта той набат, што павінен напамінаць аб ядравай небясьпецы ўсяму сьвету. Але японскі навуковец выказаў няўпэўненасьць у тым, што вынікі дасьледаваньняў яго унівэрсытэту могуць прыдацца ў беларускай сытуацыі.

Выбухі амэрыканскіх атамных бомбаў, якія прагрымелі 57 гадоў таму, і катастрофа на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі - гэта розныя рэчы. Японскія вучоныя адзначылі, што беларусы сутыкнуліся зусім зь іншымі праблемамі. І вырашаць іх павінны не японцы. Гэтымі праблемамі мусяць займацца мясцовыя вучоныя, якія жывуць на гэтай забруджанай зямлі, якія ўвесь час бачаць хворых людзей. Гэтак лічыць Галіна Бандажэўская. У гэтым таксама цьвёрда перакананы й Юры Бандажэўскі, які нават за кратамі не пакідае навуковае дзейнасьці.

На апошнім спатканьні з мужам па тэлефоне спадарыні Бандажэўскай амаль не ўдалося зь ім пагаварыць, бо сувязь была кепска наладжаная й увесь час перарывалася.

Г.Б.: - Хоть визуально увидела, что он живой, что он старается держаться и даже в таких условиях пишет книги.

Новая кніга Юрыя Бандажэўскага, якую рыхтуецца выдаць ягоная жонка, называецца "Фізіялягічныя працэсы інкарпараванага ўзьдзеяньня радыянуклідаў".

Кандыдат мэдыцыны Галіна Бандажэўская, на долю якой выпалі цяжкія выпрабаваньні, ужо не ўзначальвае катэдры дзіцячых хваробаў. Як нам паведаміла сама спн. Галіна, яна ўсё радзей і радзей бывае на паседжаньнях навуковае рады й ня ўдзельнічае ў зацьверджаньні тэмаў кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацыяў. У назьве ніводнае тэмы радыяктыўная праблематыка цяпер ужо не гучыць.

Г.Б.: - Я имею в виду поражение какой-то системы у людей на фоне инкорпорированного радиоактивного излучения. Или связь с малыми дозами. То есть обычная тематика ВУЗа, которая далека от Чернобыля. Этим могут заниматься в любых городах, кого не волнует чернобыльская проблема. Те диссертации, в которых звучит слово "радиоцезий", "малые дозы" или "воздействие радиоактивного излучения" - они просто не планируются. Или предлагается выбросить эти фразы. Запланировали 12 кандидатских - и ни одна не посвящена Чернобылю. Ни одна!

Але гэтая акалічнасьць не перашкодзіла цяперашняму рэктару Гомельскага мэдінстытуту сп. Жаваранку, пры выступленьні на канфэрэнцыі з нагоды прыезду японскіх навукоўцаў, упэўнена сьцьвярджаць, быццам бы вывучэньне ўплыву радыяцыі на арганізм чалавека - гэта "краеугольный камень" дзейнасьці мэдінстытуту.

[ Next Thread | Previous Thread | Next Message | Previous Message ]


Forum timezone: GMT+2
VF Version: 3.00b, ConfDB:
Before posting please read our privacy policy.
VoyForums(tm) is a Free Service from Voyager Info-Systems.
Copyright © 1998-2019 Voyager Info-Systems. All Rights Reserved.